За апошнія суткі 5 мірных жыхароў Данецка атрымалі раненні
Яны трапілі ў лякарні гораду з траўмамі, атрыманымі ў выніку сутыкненняў з узброенымі людзьмі.
Як паведамляе УНІАН, сярод пацярпелых 47-гадовы мужчына, які ў пятніцу атрымаў скразное раненне пляча. Сёння ж раніцай асколачныя раненні ад выбуху снараду атрымала 53-гадовая жанчына. Інцыдэнты правярае міліцыя.
Учора раніцай невядомы страляў па данецкім прадпрымальніку, параніў яго і завалодаў аўтамабілем пацярпелага. Неўзабаве машыну знайшлі ў нармальным тэхнічным стане і вярнулі гаспадару.
Сёння ж уначы у лякарню трапілі двое маладых людзей 24-х і 29-ці гадоў з агнястрэльнымі раненнямі ў жывот. Высветлілася, што іх параніў 31-гадовы жыхар Данецку, якога яны збілі, нанёсшы яму закрытую чэрапна-мазгавую траўму, множныя ўдары цела ды іншыя траўмы.