За Беларусь і Украіну: баксёр Сяргей Карнееў атрымаў трэцюю перамогу запар

“Робіцца яшчэ больш зразумела, што ў нас выступае сапраўдная зорка”, — піша пра Сяргея Карнеева эксперт Сусветнай серыі боксу (WSB).

8 сакавіка ў Франкфурце беларускі цяжкавагавік (91 кг) выйшаў у рынг супраць Артура Мана. І, нягледзячы на рассячэнне, быў лепшы у кожным з пяці раўндаў. “Украінскія атаманы” перамаглі “Германію” з лікам 5:0.

Сяргей Карнееў з’яўляецца зоркай у складзе жоўта-блакітнай каманды. Украінцы выстаўляюць яго на самыя складаныя, часцей гасцявыя баі ў межах лігі WSB. Нагадаем, што напрыканцы 2013 года беларус сенсацыйна перамог і дзейнага чэмпіёна свету Клементэ Руса.

Карнеева запрасілі ў “Атаманы” замест алімпійскага чэмпіёна Аляксандра Усіка.

Сяргей Карнееў перамог двухразовага чэмпіёна свету

Нагадаем, што ліга WSB — самы верагодны для Беларусі шанц заваяваць ліцэнзію на Алімпіяду-2016. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі