За футбольнымі фанатамі ў электрычках будзе сачыць транспартны спецназ

Праваахоўныя органы не толькі робяць усё неабходнае для забеспячэння парадку на мінскім стадыёне "Дынама", дзе сёння пройдзе матч групавога этапу Лігі чэмпіёнаў паміж барысаўскім БАТЭ і турынскім "Ювентусам", але і спрабуюць кантраляваць балельшчыкаў па-за ім. У прыватнасці, узятыя пад кантроль электрычкі з Барысава ў Мінск.  Вось што распавёў Еўрарадыё прэс-сакратар упраўлення ўнутраных спраў на транспарце Аляксандр Пальчынскі:

"Усе электрычкі, якія курсуюць з Барысава да Мінску суправаджаюцца нашымі супрацоўнікамі. Асаблівая ўвага надаецца групам балельшчыкаў, якія звычайна едуць у адным з вагонаў электрычкі. Балельшчыкі суправаджаюцца ад Барысава да вакзала "Мінск-Пасажырскі". Там іх перадаюць супрацоўнікам сталічнай міліцыі, якія суправаджаюць іх да стадыёна "Дынама".

На ўзмоцнены рэжым нясення службы пераведзеная не толькі транспартная міліцыя (у тым ліку і яе аддзяленне ў Барысаве), але і транспартны спецназ. Пасля заканчэння матчу праваахоўнікаў чакае не менш адказная частка працы - забяспечыць парадак найперш у электрычках. Вось што кажа Аляксандр Пальчынскі:

"Усіх футбольных балельшчыкаў будзем суправаджаць да месцаў прызначэння".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі