За гандаль жанчынамі судзяць кіраўнікоў 13 мадэльных агенцтваў
У судзе разглядаецца справа 13 беларускіх мадэльных агенцтваў, якія
займаліся гандлем дзяўчат. Кіраўнікі гэтых устаноў, паводле звестак
следства, уваходзілі ў склад міжнароднага злачыннага сіндыкату. Усяго з нашай краіны было вывезена каля 600 дзяўчат. У асноўным яны траплялі ў Францыю, Турцыю і Аб’яднаныя Арабскія Эміраты.
Злачынная група дзейнічала з 2000 году. Пра гэта паведаміў намеснік кіраўніка ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі Сяргей Калтун.
Сітуацыю каментуе дырэктар агенства моды Сяргей Нагорны: “Пад выглядам мадэльных агенцтваў пачалі ўзнікаць нейкія фірмы, якія мадэльным бізнесам, уласна кажучы, не займаліся. Безумоўна, гэта псавала імідж беларускага мадэльнага бізнесу ўвогуле.
Аднак я мяркую, што нашы перамогі: і Каці Даманьковай, і Вікі Махоты, — яны акурат і дапамагаюць вярнуць і ачысціць мадэльны бізнес, а таксама даць магчымасць паверыць у тое, што не страшна аддаваць дзяўчат у мадэльны бізнес”.