За каго з алімпійцаў беларусам балець 13 лютага

За каго з алімпійцаў беларусам балець 13 лютага

13 лютага беларускія алімпійцы выступяць у двух відах спорту. Юрый Данілачкін прадставіць нашу краіну ў гарналыжным спорце. У 5.30 паводле беларускага часу ён паўдзельнічае ў хуткасным спуску, а ў 9.00 выступіць у камбінацыі.

У спрынце ў лыжных гонках сярод жанчын за нашу краіну выступяць Паліна Сераносава, Настасся Кірылава, Валянціна Камінская, Юлія Ціханава. У 11.30 паводле беларускага часу адбудзецца кваліфікацыя, а ў 14.00 пачнуцца чвэрцьфінальныя спаборніцтвы. 

У мужчын у лыжных гонках за Беларусь выступіць Аляксандр Воранаў. Кваліфікацыя ў спрынце пачнецца ў 12.05 паводле беларускага часу, а чвэрцьфінальныя спаборніцтвы — у 14.25. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі