За Костусева сабралі болей за 27 тысяч подпісаў

За прэтэндэнта на пост прэзідэнта ад партыі БНФ Рыгора Костусева сабрана болей за 27 тысяч подпісаў, паведамляе БелаПАН. Палітык пэўны, што яго ініцыятыўная група збярэ болей за 100 тысяч подпісаў, неабходных для рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты.  Разам з тым штаб Костусева распрацоўвае і варыянт дзеянняў на выпадак, калі ён не будзе зарэгістраваны кандыдатам. У такім разе намеснік старшыні БНФ будзе дапамагаць іншым дэмакратычным кандыдатам, для якіх незалежнасць, беларускасць, пабудова дэмакратычнага грамадства не з’яўляюцца пустым гукам. Палітык таксама адзначыў, што пасля збору подпісаў будзе зразумела, хто з прэтэндэнтаў “прадстаўляе Расію”. Рыгор Костусеў сказаў, што яго паплечнікі будуць імкнуцца да таго, каб нацыянальныя дэмакратычныя сілы не выкарыстоўваліся на карысць такога кандыдата.

Збор подпісаў за кандыдатаў скончыцца 29 кастрычніка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі