За мінулы год у Беларусі выяўлена 990 ВІЧ-інфікаваных
На працягу 2007 года ў Беларусі выяўлена 990 ВІЧ-інфікаваных. Гэта амаль на 260 чалавек больш, чым пазалетась.
Паводле інфармацыі Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, на 1 студзеня 2008 года ў краіне зарэгістравана 8.737 выпадкаў ВІЧ-інфекцыі.
На першым месцы па гэтым паказчыку па-ранейшаму знаходзіцца Гомельская вобласць — 4.665, на другім месцы Мінск — 1.226, на трэцім — Мінская вобласць — 1.066.
Пераважная колькасць ВІЧ-інфікаваных — гэта маладыя людзі ад 15 да 29 гадоў. У асноўным інфекцыя перадаецца пры ін'екцыі наркатычных рэчываў.
Аднак у апошнія гады павялічылася колькасць людзей, інфікаванне якіх адбылося ў выніку сексуальных кантактаў. Летась палавым шляхам заразіліся 66,8% чалавек (661 выпадак).
БелаПАН