За мінулыя суткі ў краіне зафіксавалі восем лясных пажараў

Пажары адбыліся ў Гомельскай, Магілёўскай і Віцебскай абласцях з віны людзей. Усе ачагі ўзгарання былі ліквідаваныя. Акрамя таго, за мінулыя суткі ў Беларусі адбыўся 21 пажар побытавага характару, знішчаныя тры будынкі. Ад пажараў у жылых дамах загінулі 4 чалавекі.

Напрыклад, у Мсціслаўскім раёне пажар адбыўся з-за пакінутай без нагляду газавай пліты, у Ельскім — з-за кароткага замыкання электраправодкі. У Лідскім раёне прычынай пажару стала непатушаная цыгарэта, паведамляе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі