За няўдалую аперацыю Кубаравай работнікаў "Экамедсэрвіса" пазбавілі прэміі

Нагадаем, у мінскім прыватным медцэнтры летась 26 сакавіка гродзенцы зрабілі аперацыю па карэкцыі носа. Праз некалькі гадзін яна ў коме была дастаўленая ў 4-ю гарадскую клініку. Не прыходзячы ў прытомнасць, дзяўчына памерла там 23 красавіка.



Як вынікае з матэрыялаў справы, пасля няўдалай аперацыі Юліі Кубаравай анестэзіёлаг Аляксандр Шураў, сястра-анэстэзіст Ірына Нямухіна і галоўны інжынер "Экамедсэрвіса" Вадзім Ліхута былі пазбаўленыя прэміі. Загадам кіраўніцтва медцэнтра ім была абвешчаная вымова, перадае БелаПАН.



Сярод матэрыялаў справй ёсць "унутраная" даведка медыцынскага цэнтра аб аказанні меддапамогі Юліі Кубаравай. З яе вынікае, што парушэнняў методыкі правядзення аперацыі не было, выбар метадаў анестэзіі быў правільным. Прагназавалася, што сярод наступстваў аперацыі будзе таксічны ацёк галаўнога мозгу. Службовае расследаванне канстатавала збой наркозна-дыхальнага апарата, якi не праходзiў праверку з 2010 года, што Шураў не выявіў ускладненняў пасля аперацыі, рана спыніў назіранне ў постаперацыйны перыяд. За гэта ён прыцягваўся да дысцыплінарнай адказнасці.



З характарыстыкі Шурава, дадзенай у медцэнтры, вынікае, што ён вельмі кваліфікаваны спецыяліст, скаргаў на яго не было.



Дзяржабвінаваўца былі агучаныя высновы судова-медыцынскіх экспертаў. Яны наўпрост звязалі прычыны смерці Кубаравай з ускладненнямі падчас аперацыі.



Фота — ctv.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі