За пашкоджаныя Рэмаўтадорам машыны расплачвацца будзе Белдзяржстрах
Рэмаўтадор цалкам прызнае сваю віну ў пашкоджанні аўтамабіляў у Мінску. Белдзяржстрах гатовы аплаціць рамонт машын. Аднак на падставе дакументаў з міліцыі… Пасля таго, як спецыяльная машына УП “Рэмаўтадор” праехала па вуліцы Машынабудаўнікоў у Мінску, на дарозе “ў радок” засталіся стаяць 24 аўто з рознымі пашкоджаннямі. Пра гэта Еўрарадыё распавяла Ала Худалей, кіраўніца юрыдычнай службы УП “Рэмаўтадор Заводскага раёна”:
Худалей: “Рэч у тым, што нашая спецыялізаваная тэхніка, якая паводле класіфікацыі з’яўляецца небяспечнай падчас прымянення, пашкодзіла маёмасць аўтаўладальнікаў. Калі мы ўчора выязджалі на месца, то налічылі 24 пашкоджаныя аўтамабілі. Мы пакінулі занатоўкі са словамі прабачэння і нашым адрасам. На працягу двух дзён людзі прыходзяць да нас. Мы выдаем кожнаму страхавы поліс і накіроўваем у “Белдзяржстрах”. Бо з імі мы маем адпаведную страхавую дамову. Таму там яны і будуць атрымліваць грошы за матэрыяльную шкоду ад “Рэмаўтадора”.
У Белдзяржстраху Еўрарадыё патлумачылі, што паміж імі і Рэмаўтадорам была заключаная ў свой час страхавая дамова. Згодна са словамі начальніка адзела маркетынга Белдзяржстраха Мікалая Дубровы, гэтая дамова дакладна пакрые ўсе выдаткі на рамонт пашкоджаных аўтамабіляў:
Дуброва: “Мы выплацім кампенсацыю ў межах нанесенай шкоды. Сума дамовы паміж Рэмаўтадорам і Белдзяржстрахам — гэта, канечне, камерцыйная тайна. Аднак мы яе паглядзелі — сумы хопіць на тое, каб пакрыць страты. Атрымаць грошы звыш за гэтую суму будзе немагчыма. Нават калі ў пацярпелага будзе аўтакаска, бо існуе гэтак званая “чарга” ў страхавых полісах. Зарабіць на страхоўцы немагчыма!”
У Белдзяржстраху зазначылі, што атрымаць кампенсацыю пацярпелыя аўтааматары здолеюць цягам 10 дзён. Аднак гэта пасля падачы ўсіх неабходных дакументаў. Сярод іншых людзям трэба будзе атрымаць з міліцыі адмысловую даведку для прадстаўлення ў страхавую кампанію.
На фотаздымках, размешчаных у Інтэрнэце, добра відаць, што на месцы здарэння прысутнічаюць і супрацоўнікі ДАІ. Аднак як паведамілі Еўрарадыё ў аналітычным аддзеле ДАІ Заводскага раёна, аніякага дарожна-транспартнага здарэння зафіксавана не было:
ДАІ: “Не было складзена аніякіх пратаколаў, бо гэта не кампетэнцыя ДАІ. Там папросту ДТЗ не было. Рэч у тым, што гэтыя пашкоджанні адбыліся ў выніку парушэння правілаў тэхнічнай бяспекі. І зараз, наколькі нам вядома, Гаррэмаўтадор праводзіць сваю ўнутраную праверку”.
Намеснік начальніка ўпраўлення інфармацыі РАЎС Заводскага раёна Мінска Ўладзімір Казлоўскі распавёў Еўрарадыё, што даведкі для страхавой кампаніі пацярпелыя здолеюць атрымаць не раней чым праз тыдзень:
Казлоўскі: “Гэта ж не проста так усё робіцца: прыехалі, паглядзелі і выдалі талоны. Зараз вядзецца праца з прадстаўнікамі Рэмаўтадора: хто працаваў за стырном, хто адбіраў пясок, якой якасці ён быў і гэтак далей. На ўсё гэта пойдзе не адзін і не два дні. Як мінімум, тыдзень”.
Дарэчы, у 2002 годзе ў Беларусі адбываўся судовы працэс, дзе абвінавачвалася УП “Рэмаўтадор”. Тады такая ж спецыяльная машына “прабіла” лабавое шкло ў легкавіку на поўнай хадзе на трасе. У судзе пацярпелы выйграў працэс, хаця “рамонтнікі” настойвалі на недарэчнасці сітуацыі. Тады Рэмаўтадор быў прызнаны вінаватым па ўсіх пунктах. Прадстаўніком пацярпелага ў судзе выступаў праваабаронца Валеры Леванеўскі:
Леванеўскі: “Яму аплацілі рамонт па еўрапейскіх коштах. То бок кошты, напрыклад, за разбітае шкло браліся не беларускія, а афіцыйныя з завода-вытворцы. А да таго яшчэ і маральную кампенсацыю ў такім жа, як за рамонт, памеры выплацілі. Я не памятаю, колькі дакладна там было грошай, аднак пацярпелы застаўся задаволены вынікам судовага працэсу”.
У сітуацыі з выпадкам на вуліцы Машынабудаўнікоў УП “Рэмаўтадор” поўнасцю прызнае сваю віну. Адпаведна, грошы за рамонт пашкоджаных аўто будуць выплачаныя адразу ж пасля заканчэння праверак ад РАЎС Завадскога раёна. А вось наконт кампенсацыі маральнай шкоды кожны з 24 пацярпелых можа гэтаксама звярнуцца ў суд.
Юрыдычная кансультацыя ГА “Мінскае таварыства спажыўцоў”: “Падаваць заяву ў дадзенай сітуацыі варта толькі тады, калі чалавек лічыць, што неяк пакутаваў у выніку нанесенай шкоды. Аднак тады ў судзе вам прыйдзецца распавесці, якім чынам вы пакутавалі ці як вас гэтая сітуацыя прыніжала”.
Фота: onliner.by