За паўтара года ў Беларусі асудзілі амаль 800 хабарнікаў
"Мы кіруемся курсам, які прэзідэнт выказаў адной фразай: "Недатыкальных у нас у краіне няма" - так генеральны пракурор Беларусі Пётр Міклашэвіч на прэс-канферэнцыі 25 чэрвеня ў Мінску пракаментаваў дзеянні органаў пракуратуры па барацьбе з карупцыйнымі праявамі. Генпракурор зазначыў, што большасць спраў аб карупцыі, у тым ліку тых,
якія атрымалі дастаткова шырокі грамадскі рэзананс, расследавана
менавіта органамі пракуратуры.
Сярод карупцыянераў, якія паўсталі ў 2006-2007 гадах перад судом, - 797 хабарнікаў, 464 службовыя асобы, учыніўшыя крадзяжы з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў, 316 асоб, вінаватых у злоўжыванні ўладай або службовымі паўнамоцтвамі, іх перавышэнні або бяздзеянні, паведаміў генпракурор.
Міклашэвіч зазначыў, што новы закон аб барацьбе з карупцыяй, які набыў моц у студзені гэтага года, усклаў на пракуратуру абавязак па каардынацыі дзейнасці ўсіх праваахоўных органаў у сферы супрацьдзеяння карупцыі. Ён зазначыў, што ў супрацьдзеянні карупцыі асноўны ўпор робіцца на мерах папераджальнага характару, выяўленні і ліквідацыі прычын і ўмоў, якія ёй спрыяюць.
БелаПАН