За прафесійнай этыкай адвакатаў будзе сачыць спецыяльная камісія

Камісія па пытаннях выканання адвакатамі правіл прафесійнай этыкі будзе створана ў Беларусі. Такое рашэнне прыняло Міністэрства юстыцыі.
Там адзначылі, што да іх паступаюць звароты грамадзян, у тым ліку калектыўныя, якія сведчаць пра неналежнае аказанне юрыдычнай дапамогі і парушэнні правіл прафесійнай этыкі асобнымі адвакатамі.

У мэтах папярэджання парушэнняў пры Мінюсце і фармуецца адпаведная Камісія. У яе склад увойдуць адвакаты, якія маюць стаж працы ў адвакатуры не менш за 15 гадоў, перадае БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі