За рэзалюцыю ААН прагаласавала меншасць краінаў – МЗС Беларусі

Беларускія ўлады асуджаюць рэзалюцыю трэцяга камітэта ААН, у якой гаворыцца пра парушэнне правоў чалавека ў нашай краіне. Пра гэта заявіў прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Папоў. «Мы перакананыя, што прыняцце дадзенага дакументу не мае ні прававых, ні палітычных падставаў», сказаў Папоў. Ён адзначыў, што за рэзалюцыю прагаласавала меншасць краінаў, інфармуе БЕЛТА.

Насамрэч за рэзалюцыю ААН прагаласавалі 68 дзяржаваў, супраць – 32, а 76 дзяржаваў устрымаліся. Аднак дакумент лічыцца прынятым, бо галасы «за» перавышаюць галасы «супраць».

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі