За салідарнасць з палітвязнем — арышты на 5 і 10 сутак
Такія прысуды вынес 22 чэрвеня Мінскі раённы суд.
У Мінскім раённым судзе 22 чэрвеня судзілі актывістаў "Еўрапейскай Беларусі" Максіма Вінярскага, Леаніда Кулакова і Сяргея Мацкойця.
Як паведамляла Еўрарадыё, іх затрымалі ў пятніцу, калі актывісты вывешвалі расцяжку "Свабоду Юрыю Рубцову!" каля крамы "Гіпа" на Лагойскім тракце. На выходныя ўсіх трох змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання.
У панядзелак Сяргея Мацкойця асудзілі на 5 сутак за парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавага мерапрыемства. Максіма Вінярскага па тым самым абвінавачанні, але ўчыненым паўторна на працягу года, арыштавалі на 10 сутак, паведамляе праваабарончы сайт "Вясна".
Разгляд справы Леаніда Кулакова перанеслі на 23 чэрвеня, каб у працэсе маглі паўдзельнічаць сведкі-міліцыянты.
У Мінску затрымалі трох актывістаў за расцяжку "Свабоду Юрыю Рубцову"