За студзень тэхагляд ў Беларусі прайшло больш машын, чым летась за тры месяцы

Чарга на тэхагляд / sb.by
Чарга на тэхагляд / sb.by

На беларускіх станцыях тэхагляду ў студзені здарыўся ажыятаж. Аўтамабілісты скардзіліся ў сацсетках на шматгадзінныя чэргі.

У выніку толькі за студзень дазвол на ўдзел у дарожным руху атрымалі 172 290 аўтамабіляў — гэта больш, чым было выдадзены летась за тры месяцы, паведамілі ў УП "Белтэхагляд". Для параўнання: са студзеня па сакавік 2020 года тэхагляд прайшлі 164 913 машын.

У "Белтэхаглядзе" таксама распавялі, што часцей за ўсё на ТА прыязджалі аўтааматары на добра патрыманых машынах (узрост аўто 15-20 гадоў), радзей за ўсё — на новых (маладзейшых за 2 гады).

За январь ТО в Беларуси прошло больше машин, чем в прошлом году за три месяца

Нагрузка на дыягнастычныя станцыі ў студзені гэтага года ўзрасла з-за адмены дзяржпошліны на допуск да ўдзелу ў дарожным руху. Да нядаўняга часу яе трэба было аплачваць пры праходжанні ТА. З 1 студзеня дзяржпошліну адмянілі, а замест яе ўвялі транспартны падатак. Плацёж стаў менш, і яго адвязалі ад тэхагляду.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі