За суткі ў Беларусі патушылі чатыры лясныя пажары
У спякоту варта ўстрымацца ад распальвання вогнішчаў / pexels.com
Чатыры лясныя пажары на плошчы 1,6 га ліквідавалі ў Беларусі за апошнія суткі. Таксама зарэгістравана пяць узгаранняў травы і кустоў на плошчы 0,263 га.
З-за спякоты абмежаванні і забароны на наведванне лясоў уведзены ва ўсіх рэгіёнах краіны.
МНС нагадвае пра неабходнасць выконваць правілы бяспекі пры абыходжанні з агнём. Часта пажары адбываюцца з-за неасцярожнасці людзей, а спякота пагаршае праблему.
На карце МНС можна даведацца, якіх неспрыяльных з'яў варта асцерагацца 20 жніўня:
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.