За тры дні на дарогах краіны затрымалі 444 п'яных кіроўцаў

444 п'яных кіроўцаў затрымалі за тры дні ў Беларусі. Найбольш іх выявілі ў суботу — 157 чалавек. За гэтыя тры выхадных дня па віне п'яных кіроўцаў адбыліся два дарожна-транспартных здарэнні, у якіх загінулі альбо пацярпелі людзі.

БЕЛТА нагадвае, што за кіраванне аўтамабілем у стане алкагольнага ап'янення вадзіцеля могуць пакараць пазбаўленнем правоў тэрмінам на 3 гады і вялікім штрафам. За паўторнае кіраванне аўтамабілем на працягу года п'янага кіроўцу прыцягнуць да крымінальнай адказнасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі