За ўдзел у пратэстах затрымалі дырэктараў курсаў па польскай мове

Вадзім Свістуноў

Вадзім Свістуноў / сацсеткі

ГУБАЗіК у сваім тг-канале апублікаваў відэа з затрыманымі супрацоўнікамі школ па навучанні польскай мове.

Адзін з іх — дырэктар школы Polskipro 35-гадовы Вадзім Свістуноў. Як распавядала Еўрарадыё, сёння сілавікі прыйшлі ў гэтую школу. На відэа ён кажа, што ўдзельнічаў у акцыях пратэсту, скідваў у тг-чаты паведамленні пра перамяшчэнні сілавікоў, пісаў абразы ў адрас міліцыі і заклікаў радыкальна дзейнічаць супраць АМАП.

Другі затрыманы — дырэктар кампаніі "Белтурыст Польска". Яго фірма займаецца арганізацыяй аўтобусных тураў і візавай падтрымкай. На відэа мужчына кажа, што дапамагаў рэгістравацца на карту паляка і 10 жніўня ўдзельнічаў у акцыі пратэсту каля ўніверсама "Рыга" ў Мінску.

Таксама затрымалі трох дзяўчат, якія дапамагалі беларусам атрымліваць карту паляка. Адна з іх — дырэктарка курсаў замежных моваў Realway.

У чым вінавацяць затрыманых — невядома.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі