За візіт да міністра Пашкевіча аштрафавалі амаль на 1,5 мільёна рублёў
Як стала вядома Еўрарадыё, затрыманага пасля флэшмоба каля Міністэрства адукацыі актывіста кампаніі “Гавары праўду!” Міхася Пашкевіча спачатку завезлі ў РУУС Маскоўскага раёна, а потым у суд таго ж раёна. Там прысудзілі штраф у памеры 1 мільёна 400 тысяч рублёў. Пра гэта паведаміла прэс-сакратар кампаніі “Гавары праўду!” Юля Рымашэўская.
Юля Рымашэўская: “Пасля таго, як завезлі Міхася Пашкевіча ў РУУС Маскоўскага раёна, яго, бліжэй да 18 гадзіны, нягледзячы на традыцыйнае заканчэнне працоўнага дня, адвезлі ў суд Маскоўскага раёна. Адбылося пасяджэнне суда, дзе яму прад’явілі абвінавачанне – арганізацыя несанкцыянаванага сходу. Вынікам суда стаў штраф у памеры 40 базавых велічынь”.
Сам Пашкевіч адмаўляўся прызнаваць сябе вінаватым менавіта ў арганізацыі акцыі. Але спробы давесці, што ён быў шараговым удзельнікам, на суд не паўплывалі.
Нагадаем, што сённяшнюю акцыю актывісты кампаніі “Гавары праўду!” ладзілі з нагоды Міжнароднага дня моладзі. Яны перадалі міністру адукацыі Радзькову петыцыю з патрабаваннем скасаваць упраўленне па справах моладзі пры Мінкульце. Матывавалі яны сваё патрабаванне тым, што гэта ўпраўленне нічога не робіць і толькі марнуе грошы, якія неабходна эканоміць.