За зламаную ў тралейбусе руку мінчанцы заплацілі 3 тысячы долараў

Здарэнне адбылося на тралейбусным маршруце №17. Жанчыне, якая пасля працы вярталася дадому, заціснула дзвярыма руку.

Лекары паставілі дыягназ — закрыты пералом. Каб атрымаць абяцаную кампенсацыю, пацярпелай спатрэбілася амаль чатыры месяцы, піша “Комсомольская правда в Беларуси”.

Страхавая кампанія, нягледзячы на заключэнні экспертаў, адмовілася выплачваць грошы, таму што жанчына не выклікала на месца здарэння “хуткую” і ДАІ. Пасля адмовы страхавой кампаніі, пацярпелая звярнулася ў Міністэрства фінансаў. У выніку, жанчына атрымала кампенсацыю — 5,5 мільёнаў рублёў і 800 тысяч пені.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі