Загінуў знакаміты беларускі альпініст Віктар Кульбачэнка
У Падмаскоўі загінуў знакаміты беларускі альпініст Віктар Кульбачэнка Менавіта ён быў першым беларусам, які ўзышоў на Эверэст. У апошнія гады Кульбачэнка жыў у Маскве, займаўся прамысловым альпінізмам. Еўрарадыё звязалася з сябрам Віктара, альпіністам Аляксандрам Дуброўскім, які паведаміў пра трагічны выпадак.
Па словах сябра, апошнім часам Віктар займаўся падводным паляваннем. Менавіта гэта захапленне і стала прычынай смерці альпініста.
Аляксандр Дуброўскі: "Даволі бязглуздая смерць для чалавека, які пражыў вялікае жыццё ў гарах, часта рызыкаваў жыццём на вялікіх вышынях. У яго і адмаражэнні былі дастаткова сур’ёзныя, нават страціў некалькі пальцаў на руках.
У Расіі ў Віктара засталася жонка з маленькім дзіцём. Зараз у Падмаскоўе, дзе апошнія гады жыў Віктар, паехалі бацькі альпініста. Аднак па іх просьбе спартовец усё ж такі будзе пахаваны ў Беларусі”.
Горнымі ўзыходжаннямі лекар па прафесіі Віктар Кульбачэнка займаўся амаль 30 год. У 1994-м ён узышоў на другі васьмітысячнік свету Канчэнджангу (8598 метраў), праз тры гады — на самую вялікую вяршыню планеты, Эверэст (8848 метраў).
Віктар Кульбачэнка меў ганаровае званне «Снежны барс». Ім адзначаюцца альпіністы, якія прайшлі 5 сямітысячнікаў былога Савецкага Саюза. Ва ўсім свеце «барсаў» крыху больш за 500 чалавек. Зараз іх стала на аднаго менш…
Летась у жніўні беларус выжыў пасля таго, як на самай небяспечнай гары Чагоры пад лавіну патрапіла інтэрнацыянальная група альпіністаў. Віктар тады здолеў адкапацца, а чатыры расійскія сябры загінулі.
Пахаванне Віктара адбудзецца заўтра ў Жлобіне.