Закона па спадарожнікавых антэнах не будзе?
І “Гарызонт”, і прыватныя фірмы ўсталёўваюць “талеркі”, як і раней, нічога не ўзгадняючы. Мінчукам надакучыла чакаць абяцанага ўладамі дакумента, і попыт на спадарожнікавыя антэны зноў стаў вялікім. Ходзяць чуткі, што дакумент, які б рэгуляваў працэдуру ўзаконьвання спадарожнікавых антэн, адкладзены да верасня. Аднак усе кампетэнтныя арганізацыі, куды звярнулася Еўрарадыё, сцвярджаюць, што гэты дакумент яны не распрацоўваюць. “Гарызонт” зусім нядаўна заяўляў, што ўсе турботы, звязаныя з узаконьваннем “талеркі”, возьме на сябе, калі вы набудзеце менавіта іх талерку. Цяпер распрацоўка тыпавога праекта па ўсталяванні антэны адкладзеная, і ад такіх абяцанняў “Гарызонт“ устрымліваецца. Віктар Лашчанкоў, кіраўнік тэхнічнага аддзела тэхна-гандлёвага цэнтра “Гарызонт”, распавядае, што яны ўсталёўваюць антэны так, як раней.
Віктар Лашчанкоў: “Усе ўсталёўваюць антэны. І мы. Ну як узгадняем? Не ўзгадняем, не чакаем, пакуль гэта ўсё выйдзе. Калі выйдзе, будзем па правілах. Цяпер не ставім на галоўных вуліцах, толькі на перыферыі”.
У Камітэце архітэктуры Мінгарвыканкаму распрацоўшчыкаў доўгачаканага дакумента Еўрарадыё не знайшло. Там кажуць, што іншай працы хапае.
“Нам гэтага абсалютна ніхто не даручаў. Можа, у нас ніхто гэтым увогуле і не займаецца, бо такога даручэння Мінгарвыканкам нашаму ўпраўленню не даваў”.
Мінгарвыканкам нас чамусьці адсылаў да Міністэрства архітэктуры і горадабудаўніцтва. Маўляў, распрацоўка правілаў усталявання антэн – іх справа, і там вядома, хто таямнічы дакумент складае. Аднак і Міністэрства сваю кампетэнтнасць тут адмаўляе.
“Міністэрства архітэктуры ніякага дачынення да спадарожнікавых антэн не мае. Няхай людзі ўсталёўваюць сабе талеркі, нам-то што? У мяне ў самой яна ёсць. Чаму мы мусім гэтым займацца? Тут мусіць быць рашэнне па горадзе Мінску, значыць, гэта справа выканаўчай улады. Мінгарвыканкаму, напэўна. А міністэрства – гэта архітэктары, дойліды, праектавальшчыкі і будаўнікі. А займацца ўсталяваннем антэн – нам ад гэтага неяк непамысна. І мы ніякага дачынення да гэтага не маем. Але як грамадзяне, якія жывуць у горадзе Мінску, напэўна, вымушаныя будзем зняць”.
Ці з’явіцца калі-небудзь таямнічы дакумент невядома. Прыватныя фірмы распавядаюць, што многія іх кліенты чакалі дакумента з сакавіка, і цяпер, калі ім гэта надакучыла, вырашылі ўсталёўваць антэны без іх.
“Наш кліент хацеў усталяваць сабе “талерку”, чакаў тры ці чатыры месяцы новага дакумента. З самага сакавіка чакаў, і ён такі не адзін, шмат хто... Яму надакучыла чакаць, ён пайшоў у ЖЭС. Там яго адправілі ў выканкам, да архітэктара. Архітэктар увогуле не ведаў, з якога боку падступіцца, па якім каштарысе палічыць і што яму трэба спраектаваць. Чалавек пайшоў у Міністэрства архітэктуры і горадабудаўніцтва, і там не ведаюць, што трэба і якім чынам. Чалавек нядаўна паставіў сабе антэну, яму гэта ўсё надакучыла. Цяпер ужо шмат хто звяртаецца, усе ўсталёўваюць, бо ўсім надакучыла гэтае трызненне”.
Дарэчы, паляванне на “талеркі” пачалося з Ліды. Але там дагэтуль таксама няма дакумента па ўсталяванні антэн. У жыхароў горада, як і раней, вісяць так званыя самавольныя “талеркі”. Чыноўнікі маўчаць, на пытанні пра дакумент не адказваюць.
Фота - www.techhome.ru