Замежныя інвестары паклалі вока на беларускія бровары, урад вагаецца
Замежныя інвестары прапанавалі беларускаму ўраду свае паслугі ў развіцці піваваранай галіны. Аднак сярод чыноўнікаў пакуль няма адзінага бачання перспектываў яе развіцця. Урад будзе разглядаць гэтае пытанні ў верасні, але ў якім фармаце,
пакуль невядома. Пры наяўным разуменні неабходнасці прыцягнення
інвестыцый, пакуль няма агульнай канцэпцыі развіцця піваваранай галіны
ў справе магчымасцяў яе прыватызацыі.
Айчынных півавараў зараз найперш хвалюе рост канкурэнцыі з боку Расіі і Украіны. Чыноўнікі занепакоеныя неабгрунтаваным ростам імпарту, у тым ліку і піва, што выклікае адмоўны рост знешнегандлёвага сальда.
На сённяшні дзень свае паслугі беларускаму боку прапанавалі Heineken, Baltic Beverages Holding AB (BBH), інвестгрупа Detroit Investment Ltd., SABMiller i кампанія Group Soufflet.
Апошняя цікавіцца магчымасцю прыватызаваць «Белсолад», Heineken - разглядае магчымасць укласці сродкі ў ААТ «Брэсцкае піва» ды «Лідскае піва».
Наша ніва