Затрымалі падазраванага ў падпале 12 аўтамабіляў у Мінску
Яму 30 гадоў, ён — жыхар сталіцы.
Здарэнне адбылося ўначы 23 лютага ў Фрунзенскім раёне сталіцы. Машыны гарэлі ў дварах дамоў па вуліцах Адаеўскага, Янкі Маўра, у раёне праспекта Пушкіна. Цалкам згарэў BMW, іншыя аўтамабілі пашкоджаныя.
Як паведамляе БелаПАН,была распачатая крымінальная справа па артыкуле "наўмыснае пашкоджанне маёмасці ў асбліва буйным памеры". Паводле папярэдніх дадзеных страты склалі амаль 200 мільёнаў рублёў.
Цяпер праваахоўнікі высвятляюць матывы зламысніка.
Фота — tut.by.