Затрыманы арбітр, які судзіў матч "Зеніта" і мінскага "Дынама" (8:1)

Затрыманы арбітр, які судзіў матч "Зеніта" і мінскага "Дынама" (8:1)

У Бельгіі затрыманыя футбольныя арбітры Барт Верцентэн і Себасцьен Дэльфер'ер. Іх падазраюць ва ўдзеле ў дамоўных матчах, праваахоўнікі расследуюць карупцыйную справу, інфармуе by.tribuna.com.

Менавіта Дэльфер'ер быў галоўным арбітрам у жніўні на матчы 3-га кваліфікацыйнага раўнда футбольнай Лігі Еўропы ў Санкт-Пецярбургу паміж "Зенітам" і мінскім "Дынама". Беларуская каманда пасля сенсацыйнай хатняй перамогі з лікам 4:0, у гасцях пацярпела разгромнае паражэнне — 1:8. У поспех "Зеніта" не верылі нават многія яго балельшчыкі. На форумах пасля гульні хапала версій пра дамоўны матч, а галоўны трэнер "Дынама" Сяргей Гурэнка на пасляматчавай прэс-канферэнцыі сказаў, што гаспадары поля перамаглі дзякуючы, у тым ліку, і "Газпраму".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі