Затрыманы намеснік дырэктара Магілёўскага мясакамбіната
Затрыманы намеснік дырэктара Магілёўскага мясакамбіната. Яго падазраюць у крадзяжы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі. Распачатая крымінальная справа, інфармуе прэс-служба міліцыі Магілёўскай вобласці.
Адзначаецца, што гэта не першы факт выяўленага апошнім часам супрацоўнікамі міліцыі злачынства з боку службовых асоб прадпрыемства. Магчыма, хутка стануць вядомыя імёны саўдзельнікаў учыненага.
БелаПАН нагадвае, што ў ліпені чалец наглядальнага савета ААТ "Магілёўскі мясакамбінат" быў западозраны ў крадзяжы прадукцыі прадпрыемства больш чым на 300 млн рублёў. У канцы траўня загадчыца крамы фірменнага гандлю згаданага прадпрыемства была абвінавачаная ў крадзяжы некалькіх мільярдаў рублёў. Крымінальная справа ў дачыненні да яе была распачата падчас расследавання дзвюх іншых спраў аб крадзяжах на прадпрыемстве.
Фота: Fotolia