Затрыманы "ювелір" з самаробнымі залатымі манетамі "Славянскі базар" (фота)
Самаробнымі залатымі манетамі "Славянскі базар у Віцебску" гандляваў грамадзянін Беларусі. Падпольнага ювеліра затрымалі ў Мінску супрацоўнікі КДБ. У мужчыны знайшлі 12 залатых манет, якія каштуюць больш за 11 мільёнаў рублёў. Як паведамляе тэлеканал СТВ, раней "ювелір" ужо адзначыўся вырабам і рэалізацыяй падобных падпольных вырабаў.