Затрыманы журналіст Павел Дабравольскі
Павел Дабравольскі / baj.by
У пятніцу, 30 кастрычніка, у Мінску затрымалі журналіста інфармацыйнай кампаніі БелаПАН Паўла Дабравольскага.
А 12:36 ён адправіў паведамленне: "Міліцыя ў масках прыйшла". Пасля гэтага мабільны тэлефон журналіста аказаўся недаступны, на паведамленні ў мэсэнджарах ён таксама не адказваў.
Пазней афіцыйная прадстаўніца ГУУС Мінгарвыканкама Наталля Ганусевіч паведаміла, што Дабравольскі дастаўлены ў РУУС Фрунзенскага раёна ў рамках адміністрацыйнага працэсу.
Парушэнне якога менавіта артыкула КаАП ставіцца журналісту, пакуль невядома, паведамляюць у БАЖ.
Паводле слоў Ганусевіч, Дабравольскі будзе знаходзіцца ў месцах часовага ўтрымання да суда.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.