Заўтра ў Мінск прыбывае новы амбасадар Ізраіля Эдуард Шапіра
Новы амбасадар Ізраіля ў Беларусі Эдуард (Эдзі) Шапіра павінен прыбыць у Мінск 13 студзеня, паведамляе БелаПАН.
Шапіра з'яўляецца адным з найбольш вопытных ізраільскіх дыпламатаў, якія працавалі на постсавецкай прасторы, зазначае партал IzRus.
Ён працаваў ва Ўкраіне, Тайландзе, Расіі, займаў пасаду намесніка кіраўніка прэс-службы МЗС Ізраіля па Усходняй Еўропе і СНД.
Крыніца IzRus у беларускай амбасадзе ў Тэль-Авіве зазначыла, што беларускія ўлады звязваюць з прыездам новага дыппрадстаўніка Ізраіля "пэўныя надзеі на пазітыўныя зрухі ў двухбаковых адносінах".