Заяўнікі акцыі Чарнобыльскі шлях разлічваюць, што ўлады не нацкуюць спецназ
Заяўку на правядзенне традыцыйнага жалобнага шэсця "Чарнобыльскі Шлях", якое адбудзецца 26 красавіка, ад Партыі БНФ падпіша адказны сакратар Управы партыі Уладзімір Лабковіч. Ён адзначыў, што акцыя захавае традыцыйны кампанент: "Мы ўшануем памяць ахвяраў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і выкажам патрабаванне вярнуць сацыяльныя гарантыі ахвярам катастрофы". Лабковіч мае спадзяванне, што акцыя будзе дазволеная і што ўлады не дапусцяць паўтору "абуральных падзеяў, якія былі падчас святкавання 90-годдзя БНР 25 сакавіка".
Паводле заяўкі, шэсце пачнецца а 14-ай гадзіне на пляцоўцы каля Акадэміі навук. Далей удзельнікі акцыі пройдуць па ходніках да Плошчы Незалежнасці.
Паводле сайту Партыі БНФ
Паводле заяўкі, шэсце пачнецца а 14-ай гадзіне на пляцоўцы каля Акадэміі навук. Далей удзельнікі акцыі пройдуць па ходніках да Плошчы Незалежнасці.
Паводле сайту Партыі БНФ