Заяву на рэгістрацыю сваёй ініцыятыўнай групы падаў беспрацоўны Іваноў

Беспрацоўны мінчанін Сяргей Іваноў падаў заяву ў ЦВК на рэгістрацыю сваёй ініцыятыўнай групы, паведамляе БелаПАН. У склад ініцыятыўнай групы Іванова ўвойдзе 129 чалавек.

Свой удзел у выбарах Іваноў звязвае з тым, што сённяшняя ўлада на чале з Аляксандрам Лукашэнкам выканала задачу, пастаўленую грамадзянамі ў 1994 годзе. На думку Іванова акрамя адмоўных вынікаў ёсць і вельмі важныя станоўчыя вынікі. Аднак сама сістэма ўлады сябе вычарпала, і далейшае штучнае яе захоўванне вядзе да непазбежнага эканамічнага і грамадскага крызісу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі