Збіраем дзіця ў школу: вось якія цэны ў ЦУМе — фота
Колькі каштуе сабраць дзіця ў школу ў Мінску / 1prof
Жнівень — самы гарачы перыяд для бацькоў: у гэты час дзяцей збіраюць да новага навучальнага года. І справа не толькі ў тым, што трэба аб'язджаць крамы ў пошуках школьнай формы, заплечнікаў і сшыткаў, але і ў спадарожных гэтаму выдатках.
Спадніцы: 40–80 рублёў
Кашулі для дзяўчынкі: 45–90 рублёў
Штаны для хлопчыка: ад 70 рублёў
Пінжакі для хлопчыка: ад 130 рублёў
Кашуля для хлопчыка: разбежка ад 30 да 70 рублёў і вышэй
Заплечнікі: ад 100 рублёў і вышэй
Абутак для хлопчыкаў: 99–170 рублёў
Абутак для дзяўчынак: ад 100 да 140 і болей
Сшыткі ў ЦУМе — ад 21 капейкі (12 аркушаў) да 2,5 рубля (прадметныя). Дзённікі — каля двух рублёў. І гэта мы яшчэ не ўлічваем выдаткі на куплю дзіцяці фізкультурнай формы (шорты, футболкі, красоўкі).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.