Зборная Беларусі па пляжным футболе заваявала бронзу Еўралігі
Футбалісты зборнай Беларусі
Зборная Беларусі па пляжным футболе заваявала бронзу Еўралігі. У матчы за трэцяе месца была абыграная Партугалія — 6:5. Рашаючы гол за паўхвіліны да фінальнай сірэны забіў Мікіта Чайкоўскі.
Турнір праходзіў у Італіі. У сваёй групе беларусы занялі другое месца: 2 перамогі (над Малдовай — 9:1 і Грэцыяй — 7:2) і 1 паражэнне (саступілі італьянцам з лікам 2:4). Пасля ў 1/4 фіналу выйгралі ў швейцарцаў — 4:3. За выхад у фінал прайгралі зборнай Іспаніі — 2:4.
У 2021-м у зборнай Беларусі было срэбра.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.