Зборная Беларусі згубіла ў рэйтынгу ФІФА адразу 20 пазіцый

Зборная Беларусі згубіла ў рэйтынгу ФІФА адразу 20 пазіцый

У абноўленым рэйтынгу футбольных нацыянальных зборных наша каманда апусцілася на 77 месца ― гэта адразу на 20 пазіцый горш, чым у папярэднім спісе, апублікаваным у верасні.

Пасля гэтага каманда Аляксандра Хацкевіча правяла два матчы. На выездзе беларусы прайгралі Галандыі з лікам 1:4, а дома згулялі ўнічыю з Люксембургам ― 1:1.

За ўсю гісторыю існавання лепшым для нашай зборнай з'яўляецца 36-е месца ў сусветным рэйтынгу ФІФА, яго нацыянальная каманда займала ў лютым 2011 года.

Дзясятка лідараў выглядае н6аступным чынам:

1 (1). Аргенціна - 1.621 (1.646)

2 (3). Германія - 1.465 (1.347)

3 (4). Бразілія - 1.410 (1.323)

4 (2). Бельгія - 1.382 (1.369)

5 (4). Калумбія - 1.361 (1.323)

6 (6). Чылі - 1.273 (1.284)

7 (8). Францыя - 1.271 (1.188)

8 (7). Партугалія - ​​1.231 (1.228)

9 (9). Уругвай - 1.175 (1.173)

10 (11). Іспанія - 1.168 (1.141)

 

Усяго ў рэйтынгу 210 зборных.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі