Зборная Штанге прайграла чарнагорцам у таварыскім матчы

Нацыянальная зборная Беларусі па футболе прайграла ў Падгорыцы камандзе Чарнагорыі — 0:1. Адзіны гол забіў на 82-й хвіліне Мірка Вучыніч. Нагадаем, што днямі беларуская зборная таксама ў таварыскім матчы згуляла ўнічыю 1:1 з камандай Саудаўскай Аравіі.

Магчыма, што сёння быў апошні матч беларускай зборнай пад кіраўніцтвам Бернда Штанге. Праз некалькі дзён у яго сканчаецца кантракт з Беларускай федэрацыяй футбола.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі