Zdob Si Zdub рыхтуюць "бесарабскі" альбом

Малдаване Zdob Si Zdub працуюць над новым альбомам.  Назвы ў яго пакуль няма, аднак, паводле InterMedia, у ёй будзе прысутнічаць слова Бесарабія, бо новая праца музыкаў прысвечаная гэтаму выдатнаму краю.

Першая песня з будучага рэлізу “Здубаў”, што называецца “Няма мафіі”, ўжо паступіла ў ратацыю мясцовых радыёстанцый.

Ходзяць чуткі, што на пачатку другой дэкады лістапада музыкі Zdob Si Zdub сустрэліся з нямецкім прадзюсерам Маркам Элснерам, які дапаможа ім запісаць пласцінку.

Як і папярэдняя плыта малдаван “Этнамеханіка”, “бесарабскі” альбом будзе выпушчаны ў двух варыянтах – адно выданне будзе прызначана для румынскага і малдоўскага рынка, а другое арыентавана на расійскіх слухачоў. У расійскай версіі альбома частка песень, па традыцыі, будзе перакладзеная на рускую мову. Пласцінку плануецца выпусціць на пачатку наступнага года.

Фота: www.timeout.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі