"Здравствуй, чужая милая". Юбілейны тэст пра Саладуху
Аляксандр Саладуха / Еўрарадыё
Сёння Аляксандру Саладуху 60 гадоў. Хто з нас не танчыў пад яго хіты? І той з вас, хто без гэтага граху, няхай першы кіне ў нас камень. Цяжка ўявіць сённяшнюю беларускую эстраду без песень, якія даўно сталі хітамі: "Здравствуй, чужая милая", "Виноград", "Неравный брак".
Аляксандр актыўна здымаецца ў самых незвычайных вобразах. То эпаціруе публіку сваім фенаменальным шпагатам, то ў вобразе кіслотнага матыля. Ролікі з яго удзелам набіраюць сотні тысяч праглядаў. Саладуха на хайпе і дасць фору любому беларускаму фрэшбладу. Застаецца толькі адно пытанне: ці заспявае Аляксандр на чарговай гадавіне БНР?
Да юбілею мы склалі біяграфічны тэст пра Аляксандра. Прайдзі і даведайся, хто ты: чужая мілая або зялёны вінаград?
А самыя галоўныя падзеі тыдня ў выніковай праграме ЕЎРАЗУМ: