Здымак Андрэя Лянкевіча "Жанчына са сцягам" стаў лепшым на польскім конкурсе

Найлепшым на польскім конкурсе, прысвечаным 170-годдзю фатаграфіі, прызнаны здымак беларускага фатографа Андрэя Лянкевіча. У адным з інтэрв'ю Еўрарадыё Лянкевіч прызнаўся, што "Жанчына са сцягам" пакуль яго найлепшы і найважнейшы здымак:

"Яна падарыла мне гэты фотаздымак. Я тут ні пры чым. Збег абставінаў… Я ішоў за ёй гадзіну, таму што ў мяне было адчуванне, што я павінен зняць яе.

Гэты здымак зрабіў для мяне вельмі многае. Яго часта друкавалі, ён дапамог мне. Ён, мабыць, самы важны".


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі