З'ехаць, каб вярнуцца да музыкі — гутарка з Паўлам Аракелянам

Павел Аракелян / Еўрарадыё
Павел Аракелян / Еўрарадыё

"Ну вось надыйшла і мая чарга: ад гэтага часу я жыву ў Вільні, спрабую знайсці саксафон, узнавіць форму і вярнуцца да прафесійнага жыцця. А што там далей будзе — пакажа час. Адкрыты да працоўных прапановаў і хутчэй за ўсё цягам часу буду набіраць людзей на трэніроўкі", — надоечы напісаў музыка Павел Аракелян.

Аракелян да апошняга прынцыпова заставаўся ў Беларусі нягледзячы на немагчымасць выступаць з канцэртамі. Дзеля таго, каб выжываць, Павел прадаваў праз непатрэбнасць свае музычныя інструменты. 

Што стала апошняй кропляй у рашэнні пакінуць Беларусь? Як выглядалі апошнія два гады жыцця Паўла? З якімі складанасцямі сутыкаюцца музыкі ў Беларусі, каб іграць канцэрты? Чаму ў жніўні ў Вільні адбываўся "цырк"? Наколькі складана музыку аднаўляцца пасля доўгага перапынку? Пра гэта ды іншае гаворым з Паўлам Аракелянам. Далучайцеся! 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі