Зельцэр: За маё затрыманне нехта атрымаў шматмільённы хабар

Адвакат Эмануіл Зельцэр лічыць, што сваім вызваленнем ён абавязаны амерыканскім кангрэсменам, якія сустрэліся з Аляксандрам Лукашэнкам.
Паводле яго слоў, сенатары размаўлялі з беларускім кіраўніком ва ўльтыматыўнай форме: “ніякіх магчымасцяў развіваць двухбаковыя адносіны, пакуль Зельцэр за кратамі”.

Адвакат адзначыў, што Лукашэнка нават не думаў, “што асоба амерыканскага адваката можа паўплываць на адносіны Беларусі і ЗША”.

Таксама, па словах Зельцэра, вялізную ролю адыгралі супрацоўнікі Дзярждэпартамента, “якія цягам 16 месяцаў аказвалі ціск на беларускую адміністрацыю”.

"Прычына майго затрымання — не прамысловы шпіянаж, а адказ на эканамічныя санкцыі з боку ЗША, на замарожванне рахункаў “Белнафтахіма”. Гэта была паслуга расійскаму алігарху Барысу Беразоўскаму. За маё затрыманне нехта атрымаў шматмільённы хабар. І мне далі зразумець: лепшае, што са мной павінна было б здарыцца, — гэта смерць па натуральных прычынах”, — распавёў Зельцэр у інтэрв’ю агенцтву БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі