Жалобны марафон завяршыўся ў Курапатах

У Курапацкім лесе яны ўсталявалі новы крыж — прадстаўнікам інтэлігенцыі, якія загінулі ў ноч з 29 на 30 кастрычніка. На акцыі было каля трыццаці чалавек, сярод іх маці палітвязняў Мікалая Аўтуховіча і Аляксандра Францкевіча, былыя палітвязні. Як паведамляе Радыё "Свабода", прысутныя трымалі бел-чырвона-белыя сцягі. Да крыжа ўсклалі кветкі.



Каля крыжа "Пакутнікам Беларусі" адбылася агульная малітва. Потым удзельнікі памятнай акцыі прайшлі крыжовым шляхам па Курапатах з запаленымі знічамі. На крыжах уздоўж дарогі ў Курапацкім лесе ўдзельнікі акцыі паставілі запаленыя знічкі.



Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі