Жаночая зборная Беларусі па хакеі на траве — на 5-м месцы ў дывізіёне "Трофі"
Зборная Беларусі па хакеі на траве заняла 5-е месца ў дывізіёне "Трофі" жаночага чэмпіянату Еўропы. Спаборніцтвы праходзілі ў Рыме 19-25 ліпеня. Як паведамляе БЕЛТА, у заключным паядынку турніру за захаванне прапіскі ў дывізіёне "Трофі" беларускі згулялі ўнічыю з украінкамі — 1:1. Забіты мяч нашай каманды на рахунку Вольгі Шынтар, якая зраўняла лік на 44-й хвіліне.
Нагадаем, што на папярэдняй стадыі беларускі зазналі паразы ад Францыі — 1:2 і Італіі — 0:5. Але потым яны выйгралі ў Польшчы — 6:2. Заняўшы 3-е месца ў групе, яны ў ліку чатырох аўтсайдараў турніру змушаныя былі змагацца за захаванне месца ў дывізіёне "Трофі".
У першым матчы турніру за выжыванне, куды беларускі вышлі з 3 ачкамі, нашы суайчынніцы абыгралі Літву — 3:0 і датэрмінова засцераглі сябе ад вылету ў трэці па рангу дывізіён "Чэлендж".
Выніковую табліцу квартэту аўтсайдараў узначалілі зборныя Беларусі і Ўкраіны, якія набралі па 7 ачкоў, але дзякуючы лепшай розніцы забітых і прапушчаных мячоў (10-3 супраць 8-5 у суперніц) наша каманда размясцілася вышэй.
У паўфінальных паядынках 24 ліпеня сустракаліся Бельгія і Францыя — 6:2 ды Італія з Уэльсам — 3:2 (у авертайме).
А 25 ліпеня фіналісткі разыгралі залатыя медалі. У вырашальным паядынку каманда Бельгіі ўзяла верх над Італіяй — 3:2. У матчы за бронзу зборная Ўэльса апынулася мацнейшай за Францыю — 1:0.