Жлобінскі "Металург" зраўняў лік у серыі з мінскім "Юнацтвам"
Жлобінскі "Металург" зраўняў лік у фінальнай серыі хакейнага чэмпіянату Беларусі з мінскім "Юнацтвам" — 2:2. У аўторак была атрымана хатняя перамога над сталічнай камандай — 4:3 (1:1, 2:0, 1:2). На трыбунах былі 2 тысячы заўзятараў.
21 красавіка "Юнацтва" будзе прымаць "Металург" у іх пятым паядынку. Фінальная серыя працягнецца да чатырох перамог адной з каманд.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.