Журналіст БелаПАН даў тлумачэнні наконт артыкулу аб “справе Байковай”

Журналіста БелаПАН Віктара Федаровіча запрасілі ў Генпракуратуру для дачы тлумачэнняў па публікацыі “Матэрыялы праслухоўвання КДБ са справы Байковай”. Карэспандэнту агенцтва сказалі, што яго дапытваюць у якасці сведкі. Падставай для такога запрашэння стала просьба КДБ, якое лічыць неабходным правесці праверку па факце несанкцыянаванага разгалошвання дадзеных папярэдняга следства.  Віктар Федаровіч — адзін з першых беларускіх журналістаў, які пачаў падрабязна асвятляць справу Святланы Байковай. Ён лічыць, што ў такой сітуацыі ўсе сілы Генпракуратуры павінны быць кінутыя на разбор па скарзе адваката Байковай, а не на допыт журналіста. Адвакат Міхаіл Воўчак проста паведаміў СМІ ад правапарушэнні, якое не было спыненая спецслужбамі. Цяпер жа ж ён можа апынуцца пад следствам, паведамляе Хартыя'97.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі