Журналісты просяць арганізаваць калідор для выхаду з Цхінвалі
Недалёка ад Цхінвалі паранены журналіст "Комсомольской правды" Аляксандр Коц. Ён атрымаў некалькі кулявых раненняў. Тым часам, 50 журналістаў замежных СМІ (у тым ліку і расійскіх), якія
знаходзяцца ў Паўднёвай Асеціі, звярнуліся да сусветнай супольнасці,
кіраўнікоў дзяржаваў, дыпламатаў з просьбай арганізаваць калідор для
эвакуацыі іх і больш за 200 мірных жыхароў.
Яны знаходзяцца ў Цхінвалі і не могуць выйсці з яго з-за таго, што баі і абстрэлы не спыняюцца.
Газета.ру
Яны знаходзяцца ў Цхінвалі і не могуць выйсці з яго з-за таго, што баі і абстрэлы не спыняюцца.
Газета.ру