Жыхар Белаазёрска ездзіў з правамі кіроўцы, надрукаванымі на прынтары

Жыхар Белаазёрска ездзіў з правамі кіроўцы, надрукаванымі на прынтары

У Белаазёрску супрацоўнікі ДАІ спынілі ўначы для праверкі дакументаў аўтамабіль BMW, якім кіраваў 34-гадовы мясцовы жыхар. 

Як паведамляе sudexpert.gov.by, мужчына паказаў пасведчанне кіроўцы. Але праверка па базе выявіла, што мужчына яшчэ ў 2016 годзе быў пазбаўлены правоў на кіраванне аўтатранспартам на тры гады. Да таго ж, фатаграфіі на пасведчанні, якое падаў кіроўца, і ў базе адрозніваліся адна ад адной. Дакументы адправілі на тэхнічную экспертызу.

Экспертыза выявіла, што дакумент надрукаваны на каляровым струменным прынтары, а ультрафіялетавая абарона пасведчання падробленая.

На мужчыну пачалі крымінальную справу за падробку дакументаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі