Жыхар Гродна ўстанавіў рэкорд па колькасці правапарушэнняў на мяжы
Рэкорд па колькасці правапарушэнняў у пункце пропуску "Брузгі" на беларуска-польскай мяжы ўстанавіў жыхар Гродна. Калі беларускія памежнікі паспрабавалі праверыць яго аўтамабіль "Фольксваген Пасат", кіроўца так спалохаўся, што ўцёк на машыне. Прычым ён зачапіў іншы аўтамабіль, збіў шлагбаўм і браму. Хаваючыся ад пераследу, праз 4 кіламетры ён пакінуў аўтамабіль разам з жонкай і яе сяброўкай, а сам спрабаваў схавацца ў лесе, але быў злоўлены памежнікамі. У яго машыне знайшлі схаваны ад мытнага афармлення груз на суму больш за 1700 долараў.
Як адзначае БЕЛТА, у выніку ў парушальніка былі забраныя і аўтамабіль, і тавар. Ён застаўся без правоў кіроўцы за ўцёкі з месца дарожна-транспартнага здарэння, у яго таксама будуць праблемы з падатковай інспекцыяй за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць і з мытняй за нелегальны тавар. А яшчэ гродзенцу давядзецца заплаціць за пашкоджаную інфраструктуру пункта пропуска.