Жыхарка Бешанковіччыны ўсё жыццё пражыла на мінах

Больш за 40 мінамётных мін былі знойдзеныя пад верандай у адным з дамоў вёскі Вярхоўе Бешанковіцкага раёну.  У хаце, што была пабудавана адразу пасля вайны, жывуць дзве бабулі – зусім старэнькая маці і яе дачка. Днямі яны вырашылі ўмацаваць фундамент веранды, таму што з цягам часу яе перакасіла і дрэнна сталі зачыняцца дзверы. Падчас рамонту і знайшліся міны. У нядзелю іх вывезлі і абясшкодзілі сапёры.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі