Жыхарка Маладзечна спрабавала абмяняць фальшывыя 100 еўра з сэканд-хэнда

Жыхарка Маладзечна спрабавала абмяняць фальшывыя 100 еўра з сэканд-хэнда

61-гадовая жыхарка Маладзечна спрабавала абмяняць у банку 100 еўра, але банкнота аказалася падробкай. Спачатку падазрэнні ўзніклі ў банкаўскай супрацоўніцы, а пасля гэта засведчылі эксперты. Як паведамляе прэс-служба міліцыі Мінскай вобласці, жанчына сцвярджае, што знайшла грошы ў штанах, якія купіла некалькі гадоў таму ў сэканд-хэндзе.

Крымінальную справу распачалі па артыкуле "Выраб, захоўванне альбо збыт падробленых грошай або каштоўных папер".

Пазней міліцыя ўдакладніла, што справу пачалі ў дачыненні асобы, якая вырабіла фальшыўку. Але асоба зламысніка невядомая. А ў дзеяннях жанчыны складу злачынства няма.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі