Жыхару Баранавічаў, які выкраў 15-гадовую школьніцу, не знізілі турэмны тэрмін

Жыхару Баранавічаў, які выкраў 15-гадовую школьніцу, не знізілі турэмны тэрмін

Жыхару Баранавічаў, які выкраў 15-гадовую школьніцу, не змянілі прызначаны судом тэрмін зняволення. 9 лютага прысуд набыў моц і цяпер мужчына правядзе 8 гадоў у калоніі ўзмоцненага рэжыму, перадае TUT.by са спасылкай на пракуратуру Брэсцкай вобласці.

Судовая калегія па крымінальных справах разгледзіла скаргу абвінавачанага і яго адваката. У частцы ўзяцця пад варту прысуд першай інстанцыі застаўся нязменным. Апроч 8 гадоў калоніі мужчына павінен будзе выплаціць кампенсацыю ў 7 тысяч рублёў. Пры гэтым з прысуда выключаная канфіскацыя маёмасці абвінавачанага.

2 жніўня мінулага года 39-гадовы жыхар Баранавічаў на напаў на 15-гадовую дзяўчынку ў раёне вуліцы Бадака. Ён спытаў у школьніцы, ці не бачыла яна сабаку, а затым схапіў за шыю, выцяў па галаве і запхнуў у багажнік свайго аўтамабіля.

Пацярпелая распавяла следству, што ад удару страціла прытомнасць, а калі ачомалася, то пералезла ў салон і здолела выскачыць з мінівэну падчас руху каля запраўкі. Дзяўчынка дабегла да АЗС, села ў чужую машыну, распавяла пра здарэнне і папрасіла выклікаць міліцыю.

Нападніка затрымалі па месцы жыхарства. Нагодай для нападу на школьніцу стала ідэя з пошукам сабакі. Мужчына быў упэўнены, што яго пса скралі, а дзяўчынка нешта ведала пра гэта.

Суд прызнаў яго вінаватым у выкраданні з выкарыстаннем гвалту ў дачыненні непаўналетняй. Сваю віну абвінавачаны прызнаў часткова.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі